Грошы на адваката для беларускага кубінца сабралі менш, чым за суткі

08/07/2023 - 08:22
Раберта Касануэва

Грошы на адваката для кубінца Раберта Касануэвы, якому пасля дэпартацыі з Беларусі адмовілі ў палітычным прытулку ў Літве, сабралі за некалькі гадзін. Беларускі кубінец прасіў аб дапамозе ў 1900 еўра. На дадзены момант сабрана больш за 2 тысячы еўра.

Яшчэ на Кубе Касануэва ажаніўся з беларускай дзяўчынай. У лістападзе 1989-га года ў іх нарадзілася дачка Клаўдыя. А пасля пераезду ў Беларусь з'явілася яшчэ двое дзяцей: сыны Крысціян і Альбертыка. Кубінец пражыў у Беларусі 30 гадоў, вывучыў мову, атрымаў від на жыхарства і працаваў графічным дызайнерам.

У 2020 годзе кубінец удзельнічаў у пратэстах у Беларусі. 8 лістапада яго затрымалі ў раёне плошчы Свабоды ў Мінску. Далей — спачатку 15 сутак, а потым доўгія 13 месяцаў у ІЧУ на Акрэсціна ў чаканні дэпартацыі.

Калі рашэнне пра яе было прынятае, фонд BySOL "эвакуіраваў" Раберта Касануэва ў Вільню. Кубінец падаўся на палітычны прытулак, але атрымаў адмову. Адвакат, на якога сабралі грошы беларусы, дапаможа аспрэчыць гэтае рашэнне.

Раберта Касануэва пасля "эвакувацыі" ў Вільню

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі