Улады спынілі фінансаваць рэстаўрацыю Гальшанскага замка

02/11/2026 - 16:58

Гальшанскі замак / 1prof.by

Аб спыненні фінансавання Гальшанскага замка расказаў у сацсетках праекціроўшчык і рэстаўратар Ігар Раханскі. Спецыяліст дадаў, што цяпер ён "па-за гульнёй і сядзіць на лаўцы запасных".

Раханскі не піша, хто і з якой прычыны спыніў фінансаванне рэстаўрацыі. З яго словаў вынікае, што тым, ад каго залежыць фінансаванне, дастаткова, што замак уведзены ў эксплуатацыю і прыносіць грошы ў бюджэт за кошт турыстаў.

Як піша hrodna.life, раней Раханскі кіраваў праектам кансервацыі Гальшанскага замка. Тады ў праекце прадугледжвалася частковая рэканструкцыя паўночна-ўсходняга і паўночна-заходняга карпусоў. У красавіку 2023-га ў Мінкульце палічылі, што грошы на кансервацыю замка можна вылучыць з бюджэту, а музейную экспазіцыю ў паўночна-ўсходнім корпусе лепш за ўсё стварыц "за кошт пазабюджэтных сродкаў". Пры гэтым праект кансервацыі з элементамі рэстаўрацыі Гальшанскага замка ўжо быў узгоднены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі