Міхал Патоцкі / Еўрарадыё
Для тых, хто не асабліва пільна сачыў альбо не паспеў разабрацца ў нюансах, як высветлілася, даўняга палітычнага канфлікту ў Польшчы, падзеі ў ноч з 30 на 31 кастрычніка сталі шокам. Гаворка пра супрацьстаянне вакол Канстытуцыйнага трыбунала Польшчы, праз якое прэзідэнт Карал Наўроцкі вымушаны быў адмяніць замежны візіт і вярнуцца ў Варшаву. Але таго, на што разлічвалі лукашэнкаўская і пуцінскага прапаганды, не здарылася: дзяржаўнага перавароту ў Польшчы і на момант нашага эфіру не адбылося. Але сама сітуацыя паспела папсаваць нервы беларусам у Польшчы.
Ці можна палітычны канфлікт вакол Канстытуцыйнага трыбула і падзеі, якія адбываліся 30 кастрычніка, называць “спробай дзяржаўнага перавароту”? Што ляжыць у аснове сённяшняга палітычнага супрацьстаяння? Ці адаб’ецца гэты палітычны канфлікт на беларусах у Польшчы і чаму сам факт канфлікту так узрадаваў рэжымы Лукашэнкі і Пуціна. На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі ў 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут