У рэжыме падзелу: ад хрысціянскіх дэмакратаў да палітвязняў — эфір

02/11/2026 - 03:11

Павел Севярынец / Еўрарадыё

На фоне “Ліста палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка, які падзяліў у чарговы раз не толькі дэмсупольнасць, але і агулам беларускае грамадства, амаль незаўважнымі засталіся іншыя тэмы жыцця дыяспары. Да прыкладу, “аб’яднаўчы” з’езд Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Дакладней, мерапрыемства нам такім чынам падносіцца, але ўсё больш сумневаў, што і там атрымалася аб’яднацца. Нават хрысціянам, якія да ўсяго яшчэ і дэмакраты.

Ці стаў з’езд БХД сапраўды аб’яднаўчым і якім чынам выглядае аб’яднанне са структурай Рымашэўскага? Ці сапраўды да БХД далучыліся стуктуры, пазіцыя якіх стане пагрозай для беларусаў у Літве і Польшчы? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і чаму Севярынец яго адмовіўся падпісваць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі