У Латвію заляцеў дрон з Беларусі

02/11/2026 - 17:31

Дрон, ілюстрацыйнае фота / iStock/Olena Bartienieva

Увечары 1 лістапада ў Латвію з тэрыторыі Беларусі заляцеў беспілотнік. Пра гэта латвійскім СМ паведаміў прадстаўнік Нацыянальных узброеных сіл краіны Селдзіс Грасманіс.

З ягоных словаў, якія пераказвае DW, дрон "суправаджалі і назіралі". У Краслаўскім і Лудзенскім краях Латвіі было абвешчана "папярэджанне аранжавага ўзроўню", жыхароў заклікалі схавацца ў памяшканнях.

Для нейтралізацыі пагрозы ў Лтавіі паднялі ў паветра дрон-перахопнік Blaze. Паводле міністра абароны Райвіса Мельніса, перахопнік суправаджаў залётны беспілотнік, пакуль той рухаўся ўздоўж мяжы з Расіяй. Грасманіс кажа, што не ўдалося высветліць, чый гэта быў дрон. Ён выказвае здагадку, што гэта быў украінскі БПЛА.

Праз нейкі час беспілотнік паляцеў у Расію. Пасля гэтага латвійскія вайскоўцы актывавалі самазнішчэнне дрона-перахопніка, каб ён не парушыў дзяржаўную мяжу і не заляцеў у Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі