Пошта / belpost.by
У Еўрасаюзе з 1 лістапада набылі моц новыя правілы для пасылак з таварамі, набытымі ў інтэрнэт-крамах па-за межамі ЕС. "Белпошта" аказалася да гэтага не падрыхтаваная, таму адправіць праз яе ў Еўрасаюз нешта, набытае ў беларускай інтэрнэт-краме, пакуль не атрымаецца.
Цяпер за мытную апрацоўку кожнай асобнай таварнай пазіцыі ў пасылцы ўведзены дадатковы збор — два еўра. Ён спаганяецца незалежна ад кошту пакупкі. Інфармацыю пра колькасць тавараў мытным службам мусяць перадаваць паштовыя аператары.
Але ў "Белпошты" няма "тэхнічнай магчымасці для перадачы патрабаванай інфармацыі аб ідэнтыфікатарах тавараў у мытныя службы краін Еўрапейскага саюза". Таму цяпер яна часова не прымае пасылкі з таварамі, звязанымі з дыстанцыйным гандлем і электроннай камерцыяй, для дастаўкі ў краіны Еўрасаюза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут