Гродзенскі рокер Ігар Банцар атрымаў новыя 15 сутак арышту

23/08/2022 - 12:19

Гродзенскі рокер Ігар Банцар атрымаў новыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На гэты раз яго судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Суд прайшоў у панядзелак у Мінску.

Банцара затрымалі 4 жніўня ў Гродне і прывезлі ў сталіцу. Пасля стала вядома пра 15 сутак арышту. Пасля заканчэння тэрміну яго перазатрымалі. Выходныя ён правёў у ЦІПе ў чаканні чарговага суда.

Ігар Банцар быў асуджаны на паўтара года "хіміі" пасля пратэстаў 2020 года. Падчас суда ён 16 дзён трымаў сухую галадоўку. На волю выйшаў у снежні мінулага года. З'язджаць з Беларусі музыка адмовіўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі