Мінчук забіў жанчыну, якая зацяжарыла ад яго

11/09/2026 - 14:08

Мужчына, якога затрымали міліцыянты / МУС Беларусі

Міліцыя затрымала 38-гадовага мінчука, якога падазраюць у забойстве цяжарнай 43-гадовай жанчыны. Ад 8 верасня жыхарку сталіцы Таццяну Марцішчанка лічылі зніклай без вестак і шукалі міліцыянты ды валанцёры.

Мужчына прызнаўся міліцыянтам, што меў сувязь з загінулай і ведаў, што яна чакае ад яго дзіця. Пры гэтым афіцыйна мінчук быў жанаты з іншай жанчынай, і праз гэта яны рэгулярна сварыліся з ахвярай.

У МУС расказалі падрабязнасці злачынства: "Падчас чарговай сваркі зламыснік некалькі разоў ударыў жанчыну нажом, паклаў цела ў дарожную сумку, вывез за горад і закапаў".

Па дарозе ён пазбавіўся ад доказаў злачынства — скрываўленага адзення і смартфона ахвяры.

Дачка жанчыны падала заяву пра яе знікненне праз два дні пасля забойства. У міліцыі заяўляюць, што выявілі і затрымалі падазраванага на працягу сутак. Мужчына прызнаў віну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі