"Гомель" зраўняў лік у серыі з "Віцебскам" — 3:3

04/04/2025 - 20:36

Хакей у Гомелі / t.me/VAPrivalov/

"Гомель" зраўняў лік у паўфінальнай серыі беларускай хакейнай экстралігі з "Віцебскам" — 3:3. У пятніцу на сваёй пляцоўцы ў прысутнасці 3 тысяч заўзятараў гомельская каманда атрымала валявую перамогу — 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Пераможную шайбу закінуў на 52-й хвіліне Мікіта Сіроткін.

Рашаючы матч пройдзе ў нядзелю ў Віцебску.

Раней у фінал выйшла мінскае "Юнацтва".

t.me/VAPrivalov/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі