"Нас чакае цяжкая зіма. Нас чакаюць цяжкія 6 месяцаў з пагрозай адключэння электраэнергіі і, магчыма, грамадзянскіх беспарадкаў, — заявіў ft.com генсек NATO Енс Столтэнберг. — Але мы павінны прытрымлівацца курсу і супрацьстаяць тыраніі — дзеля Украіны і дзеля ўсіх нас".
Столтэнберг падкрэсліў, што NATO давядзецца "заплаціць пэўную цану". Але альянс абавязаны дапамагаць: "Гэта таксама ідзе на карысць нашай уласнай бяспекі... Мы павінны адстойваць нашы каштоўнасці і прытрымлівацца вызначанага курсу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут