Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі стаў Андрэй Сідарэнка

19/07/2018 - 14:36

Галоўным трэнерам зборнай Беларусі па хакеі стаў Андрэй Сідарэнка. Такое рашэнне прыняў выканкам Федэрацыі хакея Беларусі. Адзначаецца, што з Сідарэнкам заключаць кантракт тэрмінам на адзін год "з магчымасцю яго працягнення".

Андрэю Сідарэнку 22 ліпеня споўніцца 59 гадоў. Ён — ураджэнец Чалябінскай вобласці Расіі, былы савецкі хакеіст, заслужаны трэнер Беларусі. У канцы сваёй кар'еры гульца Сідарэнка выступаў за мінскае "Дынама" (у 1988-1989 гадах). Трэніраваў беларускія каманды "Цівалі", "Хімік-СКА", мінскае "Дынама", "Гомель". Апошні яго клуб — "Дызель" з расійскага горада Пенза, які выступае ў Вышэйшай хакейнай лізе. Андрэй Сідарэнка ўжо быў галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі — у 1994-1996 гадах. У 2004-2005 гадах ён працаваў са зборнай Польшчы.

На наступным чэімпіянаце свету зборная Беларусі будзе змагацца за вяртанне ў элітны дывізіён. Першынство ў групе "А" дывізіёну 1 пройдзе вясной 2019-га ў Казахстане. Сапернікамі беларусаў будуць зборныя Казахстана, Венгрыі, Паўднёвай Карэі, Літвы і Славеніі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі