Фота дня: Лукашэнка тлумачыць Пуціну

21/09/2018 - 16:14

Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала фотаздымак з сённяшніх перамоваў у Сочы. На фота — разгублены беларускі кіраўнік, падкурчыўшы адну нагу, нешта тлумачыць расійскаму. Уладзімір Пуцін сядзіць у фатэлі, раскінуўшыся па-гаспадарску, цвёрда ўпёршыся нагамі ў падлогу. Ён нават не глядзіць на госця, а нешта вычытвае ў паперах, пакладзеных на столік паміж кіраўнікамі Беларусі і Расіі. 

Нагадаем, што ў Сочы адбываюцца перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама чальцоў урадаў Беларусі і Расіі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі