Экс-міністр абароны стаў прарэктарам ВНУ, дзе вучыўся "хлопец з бензапілой"

10/04/2017 - 12:29

Былы міністр абароны і экс-кіраўнік Памежнага камітэта Леанід Мальцаў стаў прарэктарам Міжнароднага універсітэта "МИТСО".

Мальцаў пачаў працаваць на новай пасадзе 5 красавіка. Ён стаў прарэктарам па інавацыйнай і навуковай рабоце, інфармуе tut.by са словаў начальніка прэс-службы ўніверсітэта Надзеі Какшынскай. дарэчы, гэта новая пасада: у раздзеле "Адміністрацыя" на сайце ВНУ яе пакуль што няма.

Кіруе ўніверсітэтам "МИТСО" таксама былы сілавік: Станіслаў Князеў быў першым намеснікам дзяржсакратара Савета бяспекі, а потым — першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. 

Універсітэт "МИТСО" апошнім часам набыў вядомасць як установа, дзе вучыўся Улад Казакевіч — "хлопец з бензапілой", які ўчыніз крывавую бойню ў гандлёвым цэнтры "Новая Еўропа" ў кастрычніку 2016 года. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі