Джэніфер Лопес выйшла замуж за Бэна Афлека праз 20 гадоў пасля першых заручын

18/07/2022 - 13:54

Джэніфер Лопес выйшла замуж за Бэна Афлека праз 20 гадоў пасля першых заручын, піша Variety. Вяселле актораў адбылося 16 ліпеня. Як адзначае выданне, пры рэгестрацыі шлюба актрыса ўзяла прозвішча мужа і цяпер яе поўнае імя — Джэніфер Лін Афлек.

52-гадовая Лопес пацвердзіла інфармацыю пра вяселле з 49-гадовым Афлекам у спецыяльным выпуску рассылкі для фэнаў On the JLo, там жа апублікавала некалькі фота з цырымоніі. У сацсетках спявачка падзялілася таксама фотаздымкам з заручальным пярсцёнкам. 

Па словах спявачкі, каб ажаніцца — пара стаяла ў чарзе на хуткую рэгістрацыю шлюба ў Маленькай белай часоўні, а сама рэгістрацыя адбылася пасярод ночы пад шлюбны марш з Bluetooth-калонкі. 

“Мы зрабілі гэта. Каханне цудоўнае. Каханне дабра. І, аказваецца, цярплівая. 20 гадоў цярпення… Каханне — вялікая рэч, можа быць, лепшая рэч (на свеце), і вартая таго, каб яе чакаць", — цытуе словы спявачкі Variety.

Джэніфер Лопес і Бэн Афлек пазнаёміліся на здымках фільма "Джыллі" ў 2002 годзе. У 2003-м артысты заручыліся, але праз год разарвалі заручыны, абвінаваціўшы СМІ ў "празмернай увазе" да іх вяселля. У 2021 годзе акторы зноў пачалі сустракацца, у красавіку 2022 года — заручыліся ў другі раз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі