Дональд Трамп зноў сустрэўся з Кім Чэн Ынам

27/02/2019 - 12:04

Дональд Трамп зноў сустрэўся з Кім Чэн Ынам. Перамовы лідараў ЗША і КНДР праходзяць у сталіцы В'етнама Ханоі. На іх пачатку Трамп выказаў спадзяванне, што саміт будзе "вельмі паспяховым". Кім Чэн Ын заявіў, што спадзяецца на вынік, які задаволіць абодва бакі.

Папярэдні раз кіраўнікі ЗША і Паўночнай Карэі сустракаліся ў чэрвені 2018 года ў Сінгапуры. На саміце абмяркоўвалася нармалізацыя дачыненняў краін, адмова КНДР ад ядзернай праграмы і гарантыі бяспекі для Пхеньяна. Цяпер ад Дональда Трампа і Кім Чэн Ына чакаюць "канкрэтных дамоўленасцяў", адзначае "Голас Амерыкі".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі