Для беларусаў у Літве і Польшчы запускаюць праект па лічбавым самакіраванні

15/03/2023 - 14:28
Атрымальнікамі гэтых падаткаў прапануецца выбраць беларускія арганізацыі ў замежжы / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Для беларусаў у Літве і Польшчы запускаюць праект па лічбавым самакіраванні. "Вырашайце самі, куды пойдуць вашыя падаткі", заклікаюць яго ініцыятары з платформы "Новая Беларусь". Яны прапануюць беларусам "запоўніць падатковую дэкларацыю і фундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць". Адзначаецца, што "гэта прыкладна 20-30 еўра паводле сярэдняга заробку ў гэтых краінах".

Беларусам прапануецца выбраць атрымальнікамі гэтых падаткаў беларускія арганізацыі, якія існуюць у замежжы, а пасля з імі вырашыць, як канкрэтна будуць траціцца гэтыя грошы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі