На палях саміту Еўразійскага эканамічнага саюза ў Нур-Султане Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Яны абмеркавалі паглыбленне двухбаковай інтэграцыі, перадае БЕЛТА.
Паведамляецца, што кіраўнікі Беларусі і Расіі "разгледзелі дадзеныя пытанні ў першым набліжэнні". Яны даручылі ўрадам да 21 чэрвеня знайсці агульныя падыходы па ўсіх пытаннях інтэграцыі. Пасля гэтай даты Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэнуцца "для грунтоўнага і падрабязнага абмеркавання ўсіх расійска-беларускіх пытанняў і далейшага сістэмнага ўзаемадзеяння".