Ці сапраўды атрымаецца скіраваць “цягнік Лукашэнкі” ў Гаагу — эфір з Латушкам

07/10/2024 - 09:24

Павел Латушка

Надоечы ўрад Літвы скарыстаўся сваім правам паводле Рымскага статута і афіцыйна перадаў у Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе матэрыялы, якія тычацца здзяйснення прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларусаў. Народнае антыкрызіснае ўпраўленне разам з іншымі грамадскімі і праваабарончымі ініцыятывамі сабрала “пераканаўчыя звесткі, якія пацвярджаюць здзяйсненне гэтых злачынстваў вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам рэжыму”. Паводле інфармацыі, Польшча афіцыйна выказала сваю падтрымку Літвы ў справе прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці…

Ці варта разлічваць калі не на суд у Гаазе над Лукашэнкам, дык хаця б на тое, што будзе выпісаны ордар на яго арышт? Якая была рэакцыя з боку рэжыму на перадачу дакументаў у Гаагу і што для Лукашэнкі змяняе наяўнасць ордара? Як гэтая сітуацыя ўплывае на працэс вызвалення палітвязняў і ці чакаць гандлю Захаду з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі