Чалавекам з голай дупай на "Еўрабачанні" апынуўся ўкраінскі пранкер Сядзюк

14/05/2017 - 08:55

Інцыдэнтам скончыўся фінал "Еўрабачання-2017" у Кіеве. Падчас выступлення пераможцы мінулагодняга конкурсу Джамалы на сцэну выскачыў чалавек і агаліў перад камерамі дупу. Гэта адбылося імгненна — ахоўнікі не паспелі ў час зрэагаваць на хулігана. У сацсетках адразу пайшлі пытанні: "Дупу бачылі ўсе ці толькі я?".

Спачатку лічылася, што парушальнік — новазеландскі фэн, але, піша ўкраінская прэса, гэта скандальнавядомы ўкраінскі пранкер Васіль Сядзюк. Яго называюць "начным жахам" Брэда Піта, Кім Кардаш'ян ды Леанарда ды Капрыа. У свой час ён засвяціўся на вяселлі прынца Уільяма, падышоўшы ў прамым эфіры да журналісткі ВВС і распавёўшы, што ён прапанаваў Кейт заручальны пярсцёнак, каб яна перадумала выходзіць замуж за прынца. 

Яшчэ ў Сядзюка ёсць гісторыя з Мадоннай. На канцэрце ён падарыў спявачцы гартэнзіі, якія яна выкінула, што выклікала буру ў СМІ. У траўні 2012 года падчас прэм'еры фільма "Людзі ў чорным-3" Сядзюк палез цалавацца да Уіла Сміта, за што атрымаў па твары ад акцёра.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі