За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся, а да гэтага раслі 15 месяцаў запар

06/04/2026 - 10:39

Золата, фота ілюстрацыйнае / pixabay.com

За сакавік золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся, а да гэтага раслі 15 месяцаў запар.

Прычына скарачэння ў тым, што на сусветных рынках патаннела золата — аж на 11,8% за месяц. Гэта знізіла беларускія ЗВР адразу на 1,1 млрд долараў у эквіваленце.

На пачатак красавіка ЗВР склалі 15,2 млрд долараў. Нягледзячы на ​​зніжэнне, рэзервы пакрываюць 3,4 месяцы імпарту тавараў і паслуг. Гэта адпавядае міжнароднаму стандарту, заўважаюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі