КДБ Беларусі
Беларускі КДБ назваў Беларускі Хельсінкскі Камітэт "экстрэмісцкім фармаваннем", пішуць праваабаронцы "Вясны".
Арганізацыя была зарэгістраваная 1 лістапада 1995 года. Яе заснавальнікамі сталі вядомыя грамадскія, палітычныя і культурныя дзеячы краіны. Першым старшынёй Назіральнага Сойма БХК стаў пісьменнік Васіль Быкаў. Таксама сярод заснавальнікаў — Рыгор Барадулін, Радзім Гарэцкі, Святлана Алексіевіч, Генадзь Бураўкін, Юрый Хадыка, Карлас Шэрман і іншыя.
У верасні 2021 году, улады пазбавілі БХК рэгістрацыі, аднак арганізацыя працягнула сваю дзейнасць. У ліпені 2022 года БХК атрымаў кансультатыўны статус пры эканамічным і сацыяльным савеце ААН, стаўшы першай беларускай НДА з такім статусам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут