У Адэсе расійскі дрон забіў маці і яе двухгадовае дзіця

06/04/2026 - 12:22

Удар дрона па шматпавярховіку / ДСНС Адэсы

У Адэсе расійскі дрон забіў жанчыну з дзіцём. Маці было трыццаць, а яе дачцэ не споўнілася і трох гадоў. Таксама сярод загінулых 53-гадовая жанчына.

Сярод 15 параненых — цяжарная жанчына і яшчэ двое дзяцей.

Уночы Расія выпусціла па Адэсе 80 беспілотнікаў. Адзін з іх трапіў у жылы шматпавярховік. У ім абрынуліся некалькі паверхаў, пачаўся пажар.

У горадзе абвешчаная жалоба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі