Наступствы расійскай атакі на Ўкраіну / x.com/ZelenskyyUa
Расія плануе пабудаваць у Беларусі чатыры базы для беспілотнікаў вялікай далёкасці. Пра гэта са спасылкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага піша Reuters.
Базы таксама плануецца пабудаваць на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. Зяленскі спасылаецца на даныя вайсковай разведкі.
"На гэта будзе рэакцыя. І яна будзе адчувальная", — кажа Зяленскі.
Масква знаходзіцца прыкладна ў 1500 кіламетрах ад Кіева, што дае ўкраінскім уладам час на падрыхтоўку да атакі дронаў. А Мінск — усяго ў 440 кіламетрах ад Кіева, гэта ў 3 разы бліжэй за Маскву.
Калі Расія пабудуе базы ў Беларусі, гэта значна скараціць час падлёту беспілотнікаў да ўкраінскай сталіцы і заходніх гарадоў краіны, якія лічацца больш бяспечнымі для жыцця. У такім выпадку атакі дронаў могуць стаць яшчэ больш смяротнымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут