Што зберагае лонданская “Скарынаўка”, і чаму туды імкнуцца даследчыкі — эфір

06/04/2026 - 00:48

Павел Шаўцоў

Заснаваная ў 1971 годзе, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане на сёння з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў беларускай культуры і гісторыі на Захадзе. Яна захоўвае ўнікальную калекцыю кніг, дакументаў, мап (у тым ліку старажытных), а таксама матэрыялы пра беларускую дыяспару. Усё пералічанае робіць яе важным навуковым і культурным асяродкам — сюды прыязджаюць даследчыкі і навукоўцы з усяго свету. А кіраўніца “Вольнага хору” Галіна Казіміроўская ў тутэйшых архіваў адшукала скарб — творы Міколы Куліковіча.

Па гэтым чароўным месцы мы выпраўляемся на экскурсію на чале з сябрам Апякунскай рады “Скарынаўкі” Паўлам Шаўцовым у 12.10.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі