Буйны пажар пад Гродна тушаць 50 чалавек і 18 адзінак тэхнікі

21/10/2016 - 08:51

Буйны пажар на прыватным прадпрыемстве, якое перапрацоўвае гуму пад Гродна лакалізаваны. Узгаранне гумовай крошкі распаўсюдзілася на 1500 квадратных метраў. Пажар лакалізаваны, выратавальнікі займаюцца яго ліквідацыяй. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар Гродненскага упраўлення МНС Наталля Жывалеўская.

 “На месцы пажара працуе 18 адзінак пажарна-ратавальнай тэхнікі і 50 чалавек асабістага складу. Пагрозы для жыхароў населеных пунктаў няма. Прычына пажару высвятляюцца”, — сказала Жывалеўская.

Папярэдняя прычына здарэння — парушэнне правілаў захоўвання, выкарыстання і вырабу матэрыялаў.

Пра ўзгаранне ў МНС паведаміў відавочца ў 3.52. Пляцоўка з гуматэхнічнымі адкідамі знаходзіцца ў вёсцы Пушкары пад Гродна. Яе плошча 3 гектары, вышыня штабялёў — да 7 метраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі