Больш за 10 жыхароў Гомельшчыны выклікалі на допыты па "справе Аляксандрава"

15/02/2021 - 07:35

Па "справе Андрэя Аляксандрава" ў Гомельскай вобласці выклікалі на допыты больш за 10 чалавек. Як піша "Палеская Вясна", выклікі ў якасці сведкаў атрымалі жыхары Гомеля, Мазыра і Калінкавічаў. 

Людзям задаюць каля 20 прыкладна аднолькавых пытанняў наконт аплаты штрафаў за ўдзел у вулічных акцыяў. Таксама пытаюцца, ці са сваёй ініцыятывы людзі ўдзельнічалі ў мірных сходах, просяць паказаць у месенджарах тэлефонаў ліставанне з фондам салідарнасці ByHelp. Акрамя таго, следчыя цікавяцца, ці ведаюць людзі, каму яшчэ маглі дапамагчы Аляксандраў або Злобіна ў аплаце штрафаў.

Медыяменеджар і журналіст Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня і ўзятыя пад варту. Іх вінавацяць у фінансаванні пратэснай дзейнасці — так следства называе аплату штрафаў пацярпелым. Праваабаронцы прызналі Аляксандрава і Злобіну палітвязнямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі