Боб Дылан стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры

13/10/2016 - 12:21

Амерыканскі спявак, пісьменнік Боб Дылан стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2016 год. Пра гэта Шведская акадэмія аб'явіла ў чацвер, 13 кастрычніка. Дылан атрымаў яе з фармулёўкай "за стварэнне новай паэтычнай мовы ў рамках вялікай амерыканскай песеннай традыцыі", інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Бобу Дылану 75 гадоў. Ён — культавая постаць у рок-музыцы.

Летась Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі