БелАЗ шукае, хто купіць яго прадукцыю за біткоіны

10/01/2018 - 12:57

Завод "БелАЗ" чакае прапановаў, каб прадаць сваю прадукцыю за крыптавалюту. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце прадпрыемства.

"Гатоўка паступова сыходзіць у мінулае. На змену ёй ідуць банкаўскія карткі і электронныя кашалькі. Аднак пару гадоў таму з'явілася навінка, якая можа перавярнуць увесь фінансавы свет. Гаворка пра віртуальныя грошы. І перш за ўсё пра біткоін. Ён не звязаны з дзяржавамі і банкаўскімі цэнтрамі. Ім могуць разлічвацца ўсё, у каго ёсць інтэрнэт", — аптымістычна гаворыцца ў паведамленні ААТ "БелАЗ". 

Прадпрыемства заяўляе, што з 11 па 30 студзеня гатовае прымаць для разгляду заявы аб продажы сваёй прадукцыі за крыптавалюту. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі