Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове. Як можна дапамагчы

01/02/2025 - 11:18

Праекту можна дапамагчы вашым голасам і ведамі / pixabay.com

Беларусы стварылі нейрамадэль агучкі на беларускай мове. Вы ўжо можаце загрузіць свой тэкст і паслухаць яго.

З прыкладам гучання можна пазнаёміцца ў гэтым відэа:

Стваральнікі адзначаюць, што на дадзены момант праект знаходзіцца ў стадыі бэта. Яны заклікаюць беларусаў далучыцца да распрацоўкі каб палепшыць мадэль. 

Як можна дапамагчы праекту

Ахвяраваць свой голас: калі вы хочаце, каб у будучыні АІ змог агучваць тэксты менавіта вашым голасам і маеце досвед у запісе аўдыя-кніг ці відэа, то можаце ахвяраваць свой голас на сайце donar.by, зрабіўшы якасныя запісы. Ці запоўніць анкету.

Калі вы маеце досвед працы з Common Voice, то можна заняцца пошукам у бібліятэцы галасоў, знайсці неабходны і палепшыць яго якасць іншымі нейрасеткамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі