"Чалавечы фактар" — у SALT пацвердзілі ўцечку персанальных даных беларусаў

27/11/2026 - 11:15

Праграма EU4Belarus — SALT для беларусаў / euneighbourseast.eu

У SALT пацвердзілі ўцечку персанальных звестак беларусаў праз "чалавечую памылку". У траўні 2026 года "адрасы электроннай пошты некаторых удзельнікаў праграмы і звязаных з ёй асобаў сталі даступныя ўнутры супольнасці праграмы".

Учора стала вядома, што да некаторых атрымальнікаў стыпендыі па праграме ЕС EU4Belarus — SALT прыйшлі з КДБ. Верагодна, гэта адбылося праз памылку пры адпраўцы электроннай рассылкі: мэйлы яе атрымальнікаў трапілі ў адкрытую копію ліста, і ў выніку іх мог убачыць кожны адрасат.

Называлася і колькасць мэйлаў, якія ўцяклі — 358. Аднак крыніца Еўрарадыё ў SALT не пацвердзіла гэтую лічбу. Паводле яе, у адкрытым доступе апынулася значна меншая колькасць мэйлаў. А "чуткі распаўсюджваюцца адмыслова, каб людзі баяліся падавацца на стыпендыю".

EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) — гэта стыпендыяльная праграма ЕС для беларускіх студэнтаў, выкладчыкаў і даследчыкаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі ці пагрозай пераследу. Агулам у межах праграмы былі падтрыманыя 612 студэнтаў, 120 спецыялістаў на пачатковым этапе кар'еры, 84 выкладчыкі і даследчыкі і 20 ініцыятываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі