Маркі з ЛСД прыйшлі беларусу поштай з Нідэрландаў

26/03/2019 - 13:52

Пасылку з пяцю маркамі з ЛСД выявілі мытнікі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Як паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта, пасылка прыйшла з Нідэрландаў на адрас 25-гадовага жодзінца. Акрамя марак у пасылцы нічога не было.

Эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз выявілі, што маркі насычаныя асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — лізергідам, больш вядомым як ЛСД.

Па факце кантрабанды наркотыкаў мытня пачала крымінальную справу.

gtk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі