Беларускія эмігранты арганізавалі намётавыя мітынгі на мяжы

06/06/2021 - 09:27
Актывіст на беларуска-польскай мяжы / AFP

Намётавыя мітынгі ў Польшчы і Літве на межах з Беларуссю стартавалі 5 чэрвеня.

Беларусы Польшчы праводзяць мітынг у пункта пропуску Баброўнікі-Бераставіца. Беларусы Літвы пачалі акцыю ў пункта пропуску Мядынінкай - Каменны лог.

Мітынгоўцы патрабуюць ад кіраўніцтва ЕЗ — санкцый у дачыненні Беларусі. Ад беларускага ўрада — адкрыцця наземных пунктаў пропуску, вызвалення палітвязняў і правядзення новых выбараў.

У першыя тры дні на мяжы Польшчы і Беларусі плануюць расказваць падарожным пра сітуацыю ў краіне. Калі вымогі не будуць выкананы, на чацвёрты дзень удзельнікі акцыі плануюць пачаць блакаваць рух грузавога транспарта.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі