Беларускі форвард згуляе на чэмпіянаце свету за хакейную зборную Германіі

10/05/2022 - 08:11

Беларускі форвард Аляксандр Карачун згуляе на чэмпіянаце свету за хакейную зборную Германіі. Ён трапіў у яе канчатковы склад. Сусветнае першынство стартуе 13 траўня ў Фінляндыі.

27-гадовы Карачун выступае ў наймацнейшай нямецкай лізе за клуб Schwenninger Wild Wings з мінулага года (за апошні сезон згуляў 51 матч, набраў 29(18+11) ачкоў), а раней гуляў за Düsseldorfer EG і іншыя каманды.

Аляксандр Карачун — сын былога гульца нацыянальнай зборнай Беларусі Віктара Карачуна. Раней ён выказваў жаданне выступаць за беларускую зборную, але ў выніку гуляе за зборную Германіі. Як вядома, беларускі хакей знаходзіцца пад санкцыямі. Беларуская зборная, як і расійская, адхілена ад удзелу ў чэмпіянаце свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі