Беларус Генадзь Караткевіч шосты раз запар стаў найлепшым праграмістам планеты

12/08/2019 - 11:09

Беларус Генадзь Караткевіч шосты раз запар стаў найлепшым праграмістам планеты. На міжнародным конкурсе Google Code Jam у Сан-Францыска ён прадэманстраваў выдатныя вынікі, інфармуе ifmo.ru. У конкурсе ўдзельнічае каля 50 тысяч праграмістаў з усяго свету, у фінал трапляе 25 чалавек. Яны мусілі рашыць за фіксаваны час алгарытмічныя задачы.

Караткевіч — ураджэнец Гомеля, аспірант пецярбургскага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі. "Гэта яго шостая перамога запар на адным з найбуйнейшых камп'ютэрных спаборніцтваў, — піша прэс-служба ВНУ. — Такіх поспехаў не дабіваўся ніводны праграміст планеты: іншым удзельнікам удавалася перамагчы максімум двойчы". Дарэчы, прыз для пераможцы складае 15 тысяч долараў.

На відэа — сюжэт пра Караткевіча, які выйшаў у эфір тэлеканала АНТ пасля мінулагодняй перамогі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі