Бабіч: Расія з 2015 года не вяла размоў пра вайсковую базу ў Беларусі

16/11/2018 - 12:50

Расія з 2015 года не рабіла Беларусі ніякіх прапаноў наконт размяшчэння вайсковай базы. Пра гэта заявіў расійскі амбасадар Міхаіл Бабіч. Дыпламат параўнаў размовы на гэтую тэму з "доўгім палітычным серыялам", перадае БЕЛТА

"Магу заявіць наступнае: з 2015 года ніхто ні ў адкрытым рэжыме, ні ў закрытым рэжыме ніякіх прапаноў аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў Беларусі не рабіў", — заявіў ён.

Бабіч прызнаўся, што варыянты размяшчэння расійскай вайсковай базы ў Беларусі разглядаліся ў 2012-2015 гадах. Тады гэта, нібыта, тлумачылася актыўнай палітыкай NATO — "пачынаючы ад пашырэння на ўсход і заканчваючы размяшчэннем розных вайсковых аб'ектаў паблізу межаў Саюзнай дзяржавы". Але ў выніку, кажа амбасадар, былі прынятыя рашэнні з улікам дыслакацыі тых расійскіх вайсковых груповак, што ўжо размешчаныя на тэрыторыі Беларусі.  На сёння пытанне аб размяшчэнні расійскай вайсковай базы ў Беларусі неактуальная, мяркуе ён.

Каментуючы прапанову Польшчы размясціць на яе тэрыторыі васковую базу ЗША, Бабіч заявіў: "Мы не можам на кожны чых адкрываць па ваеннай базе. Ну, ці мала хто там што сказаў..."

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі