“Ашмянскі плацдарм”: ці здолее ён стрымаць тэрарыстаў з усходу — эфір

27/03/2024 - 07:23

Павел Усаў / Еўрарадыё

На фоне тэракту ў Расіі, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, здзейснілі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”, Лукашэнка ўзяўся дэманстраваць гатоўнасць сваіх сілавых структур і войска да рашучага супрацьдзеяння любым выклікам. Але чамусьці пачаў умацоўваць не ўсходнія межы, адкуль і можа хутчэй за ўсё прыйсці тэрарыстычная пагроза, а выправіўся з праверкай ў вайсковыя часткі да літоўскай мяжы — на “ашмянскі плацдарм”…

Ці існуе пагроза, што баевікі з умоўнай “Ісламскай дзяржавы” скіруюць сваю ўвагу на Беларусь як найбліжэйшага хаўрусніка Крамля? Што і каму хоча прадэманстраваць Лукашэнка сваімі ваяўнічымі заявамі непадалёк ад літоўскай мяжы? Ці здольныя дэмсілы захоўваць цікавасць да сваёй дзейнасці сярод беларускага грамадства? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі