Арына Сабаленка не трапіць на выніковы турнір WTA

12/10/2018 - 14:46

Беларуска Арына Сабаленка спыніла барацьбу за патрапленне на выніковы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі. У пятніцу ў чвэрцьфінале турніру ў Цяньцзіне яна нечакана прайграла Цімеа Бачынскі са Швейцарыі ў двух сэтах з аднолькавым лікам 6:7. Сабаленка — 11-я ракетка свету, яе саперніца — 329-я. Таму вынік паядынку стаў абсалютна нечаканым і для заўзятараў, і для спецыялістаў.

Падрабязна пра паядынак Сабаленка і Бачынскі гл. тут.

Ёсць верагоднасць, што беларуская тэнісістка трапіць у лік запасных і ў выпадку адмовы кагосьці з першай дзясяткі, усё ж выступіць у Сінгапуры ў канцы кастрычніка. Дарэчы, нядаўна Арына казала, што не будзе перажываць, калі туды не трапіць. Ёй толькі 20 гадоў і яна лічыць, што ўсё ў яе яшчэ наперадзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі