Арына Сабаленка на турніры ў Пекіне выйграла ў Каралін Гарсія

04/10/2018 - 16:07

Арына Сабаленка ў 1/8 фіналу турніру ў Пекіне ў трох сэтах выйграла ў францужанкі Каралін Гарсія — 5:7, 7:6, 6:0. Паядынак працягваўся больш за дзве гадзіны. Беларуска, якая 16-я ў рэйтынгу WTA, спачатку не магла супрацьстаяць 8-й ракетцы свету. Пералом адбыўся ў другім сэце, калі Арына нейкім цудам выйграла на тай-брэйку. Відаць, для Гарсія гэта быў моцны ўдар і яна не змагла ўжо супраціўляцца. Трэці сэт Сабаленка выйграла без праблем і працягвае сваё выступленне на турніры.

Наступная саперніца Сабаленка — Ван Цян з КНР, 28-я ракетка свету, якая выбіла з турніру Каралін Плішкаву, 7-ю ракетку свету. Гэта будзе ўжо чвэрцьфінал.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі