Пасля расійскага ўдару ў Камышавасе дагэтуль шукаюць 48 чалавек

03/11/2026 - 11:06

Пасля расійскага ўдару па Камышавасе / ДСНС Украіны

48 чалавек лічацца зніклымі без вестак пасля расійскага ўдару па вёсцы Камышаваха ў Запарожскай вобласці.

Вядома ўжо пра 29 загінулых, пяцёра чалавек параненыя. Пра гэта перадае hromadske.ua са спасылкай на кіраўніцтва Запарожскай вобласці.

На месцы атакі працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.

Удар па Камышавасе быў нанесены 2 лістапада. Пад атаку трапіла часовае бамбасховішча, куды мясцовыя жыхары прыйшлі атрымліваць гуманітарную дапамогу.

Украінскія ўлады паведамляюць, што на вёску былі скінутыя 10 кіраваных авіябомбаў ФАБ-3000. Пасля першага ўдару расіяне паўторна ўдарылі яшчэ дзевяццю авіябомбамі па хованцы, дзе знаходзіліся людзі.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што расіяне не маглі не ведаць, што кожны тыдзень мясцовыя жыхары атрымліваюць гуманітарную дапамогу менавіта ў гэтай школе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі