Артысты Гродзенскага драмтэатра далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі

29/10/2020 - 06:00
Артысты Гродзенскага драмтэатра далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі

Супрацоўнікі Гродзенскага аблдрамтэатра далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі.

"За сваю грамадзянскую пазіцыю былі звольненыя Генадзь Мушперт — галоўны рэжысёр тэатра, і заслужаны артыст і рэжысёр Сяргей Курыленка", — кажуць у відэазвароце артысты. — "Мы не бачым далейшага творчага працэсу ў дадзенай сітуацыі. І частка нашай трупы далучаецца да агульнанацыянальнай забастоўкі".

Яны заяўляюць, што падзяляюць грамадзянскую пазіцыю звольненых і выступаюць супраць хлусні і гвалту.

"Мы выступаем за аднаўленне законнасці ў нашай краіне, за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і за новыя празрыстыя выбары", — кажуць супрацоўнікі тэатра.

Неаднаразовыя спробы наладзіць дыялог з кіраўніцтвам тэатрам не ўвянчаліся поспехам.

Рэпрэсіі супраць дзеячаў культуры, якія выступілі з асуджэннем гвалту і фальсіфікацый выбараў адбываюцца паўсюдна. Так учора Беларускі фонд культурнай салідарнасці паведаміў, што з аркестра Вялікага тэатра оперы і балета звольненая першая скрыпка Рэгіна Саркісава, якая падпісала ліст дзеячаў культуры, а таксама скрыпачка Ала Джыган і брачыстка Аляксандра Пацеміна.

Таксама па паведамленнях Фонду культурнай салідарнасці звольнены дырыжор Андрэй Галанаў. Ён прымаў удзел у запісе звароту культурных дзеячаў у падтрымку Народнага ультыматуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі