Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Еўропа ўвяла новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі. “Гэта самае маштабнае расшырэнне нашага санкцыйнага спіса з моманту, калі Расія пачала вайну”, — напісала кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас. У гэты ж час Лукашэнка ва ўсе бакі Еўрасаюза пасылае сігналы аб жаданні наладзіць супрацу і “перагарнуць старонку”. Палякам, літоўцам і латышам, у якіх, па перакананні лукашэнкаўскай прапаганды, пануе голад, ён прапануе дапамагчы прадуктамі харчавання, з іспанцамі проста хоча сябраваць і гэтак далей. Усё як звычайна…
Ці сапраўды новы санкцыйны пакет у дачыненні да Расіі “маштабны” і ці варта ад яго чакаць вялікага ўплыву на расійскую эканоміку? Ці варта краінам-суседзям прыслухоўвацца да мірных прапаноў Лукашэнкі? Як у Еўропе рыхтуюцца супрацьстаяць масавым гібрыдным атакам з боку Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут