Папа Леў XIV / Yara Nardi / Reuters
Папу Льву XIV зрабілі аперацыю, падчас якой пацвердзіўся ранейшы дыягназ — рак лёгкага.
Аперацыя працягвалася каля трох гадзін. Лекары выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. У прэс-службе Святога Пасаду паведамілі, што аперацыя прайшла паспяхова. 71-гадовы пантыфік вярнуўся ў сваю палату і пачуваецца добра.
Адэнакарцыному лёгкага ў Льва XIV выявілі падчас планавага медагляду. Лекары заўважылі новаўтварэнне на ранняй стадыі і рэкамендавалі яго выдаліць. Папа асабіста абвясціў пра будучую аперацыю яшчэ ў нядзелю, выступаючы з гаўбца на плошчы Святога Пятра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут