Аршанскі дом Караткевіча плануюць знесці

27/07/2018 - 09:08

Аршанскі дом Уладзіміра Караткевіча плануецца знесці. Такі намер мае патэнцыйны пакупнік дома, піша мясцовы сайт orsha.eu. На месцы знесенага дома ён хоча пабудаваць сабе новае жыллё. 

Будынак не ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадычы і не ахоўваецца дзяржавай. 

У ім пакуль што засталіся некаторыя кнігі, а таксама камода, якую Караткевіч падарыў сваёй пляменніцы.

Як распавядала Еўрарадыё, аб продажы дома стала вядома напярэдадні. Яго прадаюць амаль за 34 тысячы рублёў (17 тысяч долараў). У гэтым доме Караткевіч напісаў "Дзікае паляванне караля Стаха". Пасля ад'езду пісьменніка ў Мінск у гэтым доме жылі ягоныя бацькі, а потым пляменніца з мужам. Пасля іх смерці будынак адышоў да далёкай сваячкі, якая жыве ў Адэсе і хоча прадаць маёмасць. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі