Арамнаў: Пасля Пекіна за мяне прагаласавала б больш людзей, чым за Лукашэнку

05/09/2017 - 06:37

Цяжкавагавік, алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 Андрэй Арамнаў у нядаўнім інтэрв’ю паразважаў пра свае страчаныя магчымасці. “Я даўно медыйная асоба ў Беларусі, — кажа Арамнаў. — У мяне ў свой час была такая папулярнасць, што калі б я пайшоў у палітыку, то за мяне прагаласавала б больш людзей, чым за прэзідэнта нашай краіны”. Пры гэтым ён адзначае, што толькі ў выпадку, калі б “галасаванне сумленнае правялі”.

Андрэй Арамнаў прыгадвае сваю вялікую вядомасць і ў Беларусі, і ў замежжы, а таксама тое, што праблемы пачаліся з-за таго, што яго “пакрыўдзілі беларусы”. “Спачатку пакрыўдзіла кіраўніцтва, пасля перадала гэты настрой газетчыкам, а пасля газетчыкі перадалі грамадству, — кажа спартсмен. — І ўсе пачалі чакаць ад мяне чагосьці кепскага. А калі ад мяне чакаюць чагосьці кепскага, то я, натуральна, гэта даю. Я заўсёды даю тое, што ад мяне чакаюць”.

Арамнаву 29 гадоў. Ён — ураджэнец Барысава. Пасля перамогі на Алімпіядзе ў Пекіне ў 2008-м у катэгорыі да 105 кг, Арамнаў ужо не паказаў высокіх вынікаў. У канцы 2008-га яго затрымалі за рулём аўтамабіля ў нецвярозым стане, аштрафавалі і пазбавілі правоў кіроўцы. У лютым 2009 года адбылося паўторнае затрыманне, распачалі крымінальную справу, быў суд і штраф. Часова спартсмена пазбаўлялі прэзідэнцкай стыпендыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі