Аўтабанду беларусаў затрымалі ў Іспаніі / паліцыя Іспаніі
У Іспаніі затрымалі банду беларусаў, якія ўганялі люксавыя аўтамабілі. Яны ніколі не дзейнічалі з наскоку: на выбранае аўто ўстанаўлівалі GPS-трэкеры і сачылі за ім, пакуль не складаўся надзейны план угону.
Пасля крадзяжу машыны на тыдні пакідалі прыпаркаванымі ў глухіх месцах. І толькі потым адганялі на канчатковую кропку, дзе перабівалі VIN-нумары і фабрыкавалі дакументы.
Як паведамляюць іспанскія СМІ, у кастрычніку 2025 года адбыўся пракол: у гарадку Кампелё на ўсходнім узбярэжжы Іспаніі паліцыя знайшла аўтамабіль з падробленымі нумарамі. Разблытваючы клубок, следчыя выйшлі на чатырох грамадзянаў Беларусі ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў. Іх затрымалі.
У лакацыях, якія яны выкарыстоўвалі, знойдзеныя восем угнаных машын і вялікая колькасць спецыялізаванага абсталявання, якое магло выкарыстоўвацца для крадзяжоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут