Альтэрнатыўны Дзень Волі ад Gods Tower (фота)

28/03/2016 - 09:26

25 сакавіка ў сталічным клубе Re:Public легенда гомельскага металу Gods Tower дала вялікі сольны канцэрт. Першы за апошнія два гады. Праўда, "годстаўэрскі" Дзень Волі быў азмрочаны некалькімі акалічнасцямі.  

Па-першае, зала галоўнага рок-клуба Мінска зусім не ламілася ад фэнаў цяжкой музыкі. Па-другое, як гэта часта бывае ў клубе, гук мог быць і лепшым. Па-трэцяе, сам Лэслі Найф выступаў хворым, адпаведна, кульгаў вакал і згубілася харызма волата. Таму прэзентацыя доўгачаканага сінгла "Liar" атрымалася невыразнай.

 

Праўда, парадавалі каверы на Motorhead: Лэслі ўзгадаў нябожчыка Лэмі і нават паспрабаваў станцаваць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі