Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі

26/09/2024 - 09:01

Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё

26 верасня ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года, былы палітзняволены, адвакат, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч.

Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адраджэннем нацыянальным і адно без другога ў нашым выпадку немагчымае, перакананы Алесь Міхалевіч.

Пра тое, чаму немагчыма пабудаваць эканамічны дабрабыт, не збудаваўшы нацыянальна-арыентаванае грамадства, у чым бяда “хатаскрайнікаў” і чым для нацыянальнага будаўніцтва быў так важны 2020 год, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Міхалевічам.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі