Алена Купчына ў Бруселі абмеркавала адносіны паміж Беларуссю і Еўрасаюзам

02/02/2016 - 16:58

Намеснік міністра замежных спраў нашай краіны Алена Купчына знаходзілася з двухдзённым рабочым візітам у Бруселі. Яна правяла шэраг сустрэч з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў і Еўракамісіі. Былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця адносінаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны.

Нагадаем, 15 лютага Савет ЕС па замежных справах разгледзіць пытанне па Беларусі. Да 29 лютага Еўрасаюз павінен прыняць рашэнне наконт санкцый у дачыненні Беларусі. З кастрычніка 2015 года яны прыпыненыя. У "чорным спісе" застаюцца толькі чацвёра сілавікоў, якіх падазраюць у дачыненні да палітычных знікненняў у 1999-2000-х гадах.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі