Алег Алкаеў прасіў парады ў КДБ: што казаць наконт збеглага чэкіста

28/04/2024 - 15:29

Алег Алкаеў / dw.com

Былы начальнік мінскага СІЗА №1 Алег Алкаеў, які на пачатку 2000-х атрымаў прытулак у Нямеччыне, у 2017 годзе звяртаўся па параду да старшыні КДБ Беларусі. Сілавіка цікавіла, што казаць наконт збеглага чэкіста, пра якога пытаюцца шведскія журналісты.

Ён таксама палічыў магчымым даць Валерыю Вакульчыку параду.

Алкаеў — не проста былы беларускі міліцыянт. Ён сцвярджае, што ў 1999-м выдаваў расстрэльны пісталет спецназаўцу Дзмітрыю Паўлічэнку. Даты, калі гэта адбывалася, супадаюць з расправамі з палітычнымі супернікамі Лукашэнкі.

Зварот Алкаева ў КДБ Еўрарадыё знайшло сярод 40 тысяч зваротаў, спампаваных з сайта Камітэта дзяржбяспекі "Кібер-партызанамі". Для пачатку ён называе сябе і паведамляе свой нумар тэлефона. Далей — тэкст ліста:

У Еўрарадыё не атрымалася знайсці ў прэсе звестак пра супрацоўніка КДБ Беларусі, які б прасіў прытулку ў Швецыі пры апісаных Алкаевым абставінах. Магчыма, гаворка ідзе пра экс-маёра КДБ Андрэя Моўчана. Ён займаўся ў КДБ эканамічнымі пытаннямі, уцёк з Беларусі і прасіў палітычнага прытулку ў Швецыі.

Да сярэдзіны 2017 года стала вядома, што шведы адмовілі Моўчану ў прытулку, спасылаючыся на тое, што ён уяўляе пагрозу як прафесіянал спецслужбы з краіны-сатэліта Расіі. А Алег Алкаеў звяртаўся да старшыні КДБ Беларусі "за парадай" пра тое, што казаць пра ўцекача, 28 студзеня 2017 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі