4 траўня ў Беларусі будзе 11-16 градусаў цяпла

03/05/2017 - 17:05

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 4 траўня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У паўднёва-заходніх раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе ўсходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра будзе паказваць ад -1 да +5 градусаў, па паўднёвым захадзе — да 9 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 11-16 вышэй за нуль, па поўдні — да +18 градусаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі